Урад РФ павялічыць зарплаты бюджэтнікаў на 30%

Урад РФ плануе прыняць шэраг рашэнняў, у выніку якіх павелічэнне зарплаты бюджэтнікам да канца 2005 года складзе не менш за 30%. Аб гэтым заявіў сёння на сустрэчы прэзідэнта РФ з членамі ўрада віцэ-прэм'ер РФ Аляксандр Жукаў. Ён паведаміў, што кабінет міністраў унёс у Дзярждуму прапановы аб павелічэнні з 1 студзеня 2005 года мінімальнага памеру аплаты працы, перш за ўсё для работнікаў бюджэтнай сферы, да 720 рублёў. «Гэта 20 — працэнтнае павелічэнне», — падкрэсліў Жукаў. Віцэ-прэм'ер паабяцаў, што ўрад будзе прадпрымаць намаганні, каб гэта 20-працэнтнае павышэнне не было адзіным у 2005 годзе. «Спадзяюся, у сярэдзіне наступнага года будзе яшчэ адно павелічэнне, і па выніках года яно складзе не менш за 30%», — сказаў Жукаў. Жукаў таксама паведаміў, што ў бліжэйшы час урад прыступіць да актыўнага абмеркавання з прафсаюзамі і працадаўцамі пытанняў, звязаных з магчымым далейшым павелічэннем мінімальнага памеру аплаты працы. Паводле слоў віцэ-прэм'ера, 3 лістапада адбудзецца чарговае пасяджэнне трохбаковай камісіі (ўрад, прафсаюзы, працадаўцы), на якім будуць выпрацаваны рэкамендацыі рэгіянальным уладам, якія датычацца павелічэння зарплаты, перш за ўсё лекарам і настаўнікам. Жукаў нагадаў, што з 1 студзеня 2005 года гэтыя выдаткі пераходзяць з федэральнага на рэгіянальны ўзровень. У сваю чаргу, міністр фінансаў РФ Аляксей Кудрын інфармаваў прэзідэнта аб падтрымцы ўрадам прапановы дэпутатаў Дзярждумы паменшыць у бюджэце-2005 агульнадзяржаўныя выдаткі і павялічыць выдаткі на нацыянальную абарону, а таксама на міжбюджэтныя адносіны. Паводле яго слоў, рабочая група і камітэт па бюджэце разгледзелі ўсе папраўкі дэпутатаў і ў выніку абмеркавання пры агульных выдатках бюджэту ў 3 трлн. 42 млрд. рублёў ўдакладнення закрануць расходаў на суму ў 10 млрд. рублёў. «Дэпутаты прапанавалі паменшыць агульнадзяржаўныя выдаткі і павялічыць выдаткі на 2 мільярды рублёў на абарону ў частцы забеспячэння ведамасным жыллём ваеннаслужачых", — паведаміў міністр. Акрамя таго, мяркуецца на 7,9 млрд. рублёў павялічыць профіль міжбюджэтных адносін, дадаў ён. Гаворка ідзе аб падтрымцы рэгіёнаў, каб палегчыць ім пытанні замены льгот на грашовыя кампенсацыі і пытанні, звязаныя з павышэннем зарплаты, растлумачыў Кудрын. Крыніца: ІА «Росбалт»

You can follow any responses to this entry through the RSS 2.0 feed.Both comments and pings are currently closed.

Comments are closed.