У Эстоніі адзначаецца 60-годдзе вызвалення ад гітлераўскіх захопнікаў

У Эстоніі ў сераду адзначаецца 60-годдзе завяршэння вызвалення тэрыторыі краіны ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Ветэранскія арганізацыі, прадстаўнікі палітычных рускамоўных арганізацый, жыхары краіны ўсклалі вянкі і кветкі да помніка Невядомаму салдату на Вайсковых могілках, на магілы савецкіх салдат, якія загінулі ў гады другой сусветнай вайны, да падножжа помніка Воіну-вызваліцелю Таліна ў цэнтры горада на Тынисмяги (Tonismagi).

Разам з тым, ветэранам давялося адмовіцца ад шэрагу мерапрыемстваў. Так, адміністрацыя Нацыянальнай бібліятэкі ў апошні момант адмовіла ім у арэндзе залы для ўрачыстага сходу і канцэрту на падставе таго, што гэта нібыта "палітычнае мерапрыемства", хоць раней дала згоду і нават выставіла рахунак за арэнду памяшканняў.

Найбуйнейшая рускамоўная Аб'яднаная народная партыя Эстоніі выступіла з гэтай нагоды з пратэстам. Як паведаміў "Інтэрфаксу" старшыня партыі Яўген Томберг, "гэта надуманы довад". У гэтым будынку рэгулярна праходзяць з'езды палітычных партый, палітычныя канферэнцыі, у тым ліку еўрапейскага маштабу і "ніхто ім не адмаўляў у памяшканнях", нагадаў ён.

У той жа час шэраг эстонскіх палітыкаў негатыўна ўспрынялі прынятую ў мінулы аўторак Дзяржаўнай думай дэкларацыю "Аб 60-гадовай гадавіне вызвалення Прыбалтыкі". На іх думку, у лістападзе 1944 года "было не вызваленьне Эстоніі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, а захоп краіны іншымі акупантамі, савецкімі".

Так, дэпутат Еўрапарламента ад Эстоніі, адзін з чатырох аўтараў прызыву да лідэраў свету байкатаваць ўрачыстасці ў Маскве 9 мая Тунне Келам (Tunne Kelam) расцаніў дакумент Дзярждумы як "апагей цынізму ці праява шавіністычнага эгацэнтрызму". На яго думку, у 1944 годзе быў ажыццёўлены "паўторны захоп Балтыйскіх краін". Пра гэта паведамляе "Інтэрфакс".

You can follow any responses to this entry through the RSS 2.0 feed.Both comments and pings are currently closed.

Comments are closed.